Студэнты “Акадэміі 50+” паказваюць сапраўдны прыклад валанцёрства

Навіны партнёраў → 22 чэрвеня 2020

Cтудэнты бабруйскай “Акадэміі 50+” актыўна дапамагаюць мясцовым медыкам.

Валанцёрская акцыя па зборы і набыцці патрэбных для медыкаў рэчаў распачалася ў Бабруйску 29 красавіка.

“Мы даўно хацела прыняць удзел у гэтай акцыі, – кажа дырэктарка “Акадэміі 50+” Святлана Красная. – Але ў сувязі з сітуацыяй пандэміі нашы студэнты выконвалі рэжым самаізаляцыі і не наведвалі Тайм-клуб 1387, які далучыўся да кампаніі bycovid19.com.

Студэнты "Акадэміі 50+" паказваюць сапраўдны прыклад валанцёрства

Нягледзячы на гэта, жаданне ў студэнтаў “Акадэміі 50+” не згасла і пасля размовы з кіраўніком валанцёрскага руху Наталляй Халанскай яны падключыліся да акцыі.

“Мы пачалі з працы, якая была нам па сілам – сабралі тканіну для пашыву піжам медыкам. Пасля пачалі яе краіць і шыць”.

Студэнты "Акадэміі 50+" паказваюць сапраўдны прыклад валанцёрства

“У зборы тканіны ўдзельнічала 7 студэнтаў, у пашыве – 3, бо ў гэтай працы патрэбныя ўменні і абсталяванне”, – зазначае Святлана.

Студэнты "Акадэміі 50+" паказваюць сапраўдны прыклад валанцёрства

“Я сама не займаюся пашывам, не ўмею. Але я развожу тканіну і забіраю гатовыя вырабы. Вяду рэкламную дзейнасць, матывую.”

Што матывуе вашых студэнтаў займацца такой валанцёрскай справай?

– Матывацыя заключаецца ў тым, каб быць патрэбным, прыносіць карысць, дапамагчы людзям, ратуючым нашае жыццё.

Як доўга плануеце “валанцёрыць” у гэтай накірунку?

– Пакуль ёсць патрэба і магчымасці.

Праца, якую робяць вашы студэнты – гэта…

– Сапраўдны прыклад валанцёрства.

Таксама дырэктарака “Акадэміі 50+” павіншавала ўсіх медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам.