Грамадскае дабрачыннае габрэйскае аб’яднанне “Хэсэд-Рахамім” арганізавалі і правялі 1 сакавіка трэнінг для трэнераў “Сябры дэменцыі”.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі даведаліся аб прычынах і групах рызыкі дэменцыі, яе прафілактыцы, і аб тым, як правільна даглядаць за людзьмі з дэменцыяй, а таксама шмат іншай карыснай інфармацыі.
У склад групы таксама ўвайшлі прадстаўнікі розных арганізацый горада Мінска і іншых гарадоў Беларусі.
Наступная сустрэча запланавана на 29 сакавіка.