Удзел у іх арганізацыі бяруць адразу чатыры арганізацыі, якія ўваходзяць у склад кааліцыі “За годнае даўгалецце”.
Хутка шукаць неабходную інфармацыю ў інтэрнэце, правяраць праўдзівасць інфармацыі, навучыцца самім ствараць старонкі ў сацсетках, дзяліцца цікавымі гісторыямі, фатаграфіямі з сябрамі і знаёмымі, разумець, як уладкованы свет медыя, засвоіць асновы крытычнага мыслення – і гэта далёка не поўны пералік ведаў і ўменняў, якія сталыя людзі атрымаюць у межах курсу!
Заняткі ў межах праграмы праводзіць трэнерская каманда, якая на працягу двух месяцаў вывучала асновы медыяпісьменнасці, асаблівасці навучання сталых людзей, знаёмілася з метадалогіяй арганізацыі інтэрактыўнага навучання, рыхтавала планы правядзення заняткаў.
У складзе каманды – журналісты, а таксама людзі, якія маюць багаты досвед адукацыйнай працы са сталымі людзьмі.
Заняткі Школы Senior Sapience ідуць адначасова ў чатырох гарадах – Гродна (на базе “Універсітэту Залатога Веку“), Бабруйску (на базе “Акадэміі 50+“), Кобрыне (на базе “Універсітэту Залатога Веку” і Мінску (на базе Універсітэту трэцяга веку).
Праграму Senior Sapience сумесна распрацавалі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).