У Гродна будзе працаваць Школа Здаровага Даўгалецця

Навіны партнёраў → 18 сакавіка 2021

Удзельнікаў чакаюць чатыры дні інтэнсіўных трэнінгаў са спецыялістамі ў сферы медыцыны, псіхалогіі і аздараўленчай гімнастыкі. 

Заняткі ў Школе будуць праводзіць вядомыя эксперты з Мінска і Гродна.

У Гродна будзе працаваць Школа Здаровага Даўгалецця

Удзельнікі Школы даведаюцца:

  • якія  рэакцыі псіхікі ў сітуацыі стрэсу можна лічыць нармальнымі, а якія рэакцыі патрабуюць павышанай увагі і дапамогі;
  • пра асаблівасці ўзаемадзеяння з людзьмі, якія знаходзяцца ў сітуацыі працяглага стрэсу;
  • пра спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі;
  • што такое постковідны сіндром і як ацэньваць паказчыкі здароўя, каб пазбегнуць ускладненняў пасля ковіду;
  • як можна папярэджваць асобныя захворванні;
  • як палепшыць свой фізічны і псіхічны стан, нягледзячы на пандэмію.

Падчас Школы ўдзельнікі навучацца:

  • распазнаваць стрэс, трывогу і іншыя эмацыйныя станы;
  • выяўляць і працаваць з перакананнямі, якія ўзмацняюць стрэсавы стан;
  • прыёмам псіхалагічнай самадапамогі;
  • аказваць першую псіхалагічную дапамогу блізкім;
  • аднаўляцца пасля  перанесенай  ковід-інфекцыі;
  • рабіць спецыяльную дыхальную гімнастыку;
  • практыкаванням па падтрыманню інтэлектуальных функцый, здароўя суставаў і арганізму ў цэлым;
  • метадам самамасажу твару;
  • правільнаму дагляду за ўзроставай скурай.

“Школа здаровага даўгалецця” праводзіцца ў Гродна другі год запар.

У мінулым годзе заняткі Школы былі прысвечаныя прафілактыцы дэменцыі і дапамозе людзям, якія пакутуюць ад яе.

Даведацца, як прайшла мінулагодняя Школа можна тут.

“Школа Здаровага Даўгалецця” дзейнічае сёлета ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца сябры кааліцыі “За годнае даўгалецце” – установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.