Заняткі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” прыспыненыя з-за пандэміі, але выкладчыкі і студэнты засвойваюць новыя фарматы навучання.
Днямі адбыўся онлайн майстар-клас для выкладчыкаў па выкарыстанні розных платформ для дыстанцыйнага навучання, які правяла былая супрацоўніца праграмы УЗВ Ганка Урбановіч (на здымку), якая зараз жыве ў Італіі.
Удзельнікі майстар-класа вучыліся карыстацца як даволі вядомым для нашых выкладчкаў skype, так і дадаткам для відэаканферэнцый zoom.
30 сакавіка адбылася і першая онлайн-планёрка Рады УЗВ, на якой былі абмеркаваныя бягучыя справы.
Ужо заўтра з 1 красавіка пачынаюцца онлайн-заняткі па наступных курсах і клубах:
- Курс “Дызайн інтэр’ера” а 10 гадзіне
- Курс “Садэва-ёга” а 16 гадзіне
- Клуб “Рэйкі” а 17 гадзіне