Ва “Універсітэце Залатога Веку” прайшлі прэзентацыі новага навучальнага года

Навіны партнёраў → 23 верасня 2019

Даведацца пра “Універсітэт Залатога Веку”, пазнаёміцца з яго гісторыяй, запісацца на розныя курсы і клубы – такой магчымасцю скарысталіся каля 200 гарадзенцаў, якія наведамі прэзентацыі адзінаццатага акадэмічнага года.

Сябры Рады УЗВ, якія праводзілі прэзентацыі, знаёмілі будучых слухачоў Універсітэта са зместам курсаў і клубаў, якія будуць працаваць сёлета.

У гэтым навучальным годзе ў праграме заняткаў будуць як добра знаёмыя студэнтам УЗВ курсы і клубы (такія, як “Diva Latina”, “Яншэнгун”, “Хор УЗВышша”), так і новыя – “Псіхалогія для жыцця”, “Сацыялогія эмоцый”, “Зрабі жыццё лепш” і інш.

Ва "Універсітэце Залатога Веку" прайшлі прэзентацыі новага навучальнага года
Цяжкі выбар…

Наведвалі прэзентацыя і тыя, хто хадзіў ва УЗВ раней.

І тыя хто прыйшоў першы раз.

Як праходзілі прэзентацыі – глядзіце ніжэй.

Заявы на навучанне ў гэтым навучальным годзе “Універсітэту Залатога Веку” падалі ўжо больш за 150 чалавек. Прыём заявак ва УЗВ будзе доўжыцца да 4 кастрычніка.

Запісацца ва УЗВ можна па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).