Віртуальны Універсітэт Залатога Веку запрашае на заняткі ў снежні

Навіны → 30 лістапада 2021

Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная пляцоўка для сталых людзей і людзей іншых пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца, быць карыснымі грамадству.

Адкрытыя лекцыі ў другім сезоне праходзяць па аўторкам, серадам, чацвяргам і суботам, будуць доўжыцца да 18 снежня і адновяцца затым у студзені 2022 года.

Глядзіце, якія заняткі адбудуцца ў снежні 2021 г. і рэгіструйцеся на ўдзел у іх!

1 снежня, 18:00 – другі занятак курса па гісторыі Беларусі: “Гісторыя старадаўніх святаў беларусаў”, вядоўца – Аляксей Кайрыс. Запісацца.

2 снежня, 19:00 – 5 занятак курса “Праз кагнітыўнае здароўе да актыўнага даўгалецця“, вядоўца – Алена Гадалава. Запісацца.

4 снежня, 11:00 – анлайн – лекцыя  “Як даведацца пра свае карані з мінімальнымі выдаткамі часу і сродкаў“, вядоўца – Алена Кароўчанка. Запісацца.

7 снежня, 16:00 – другі занятак курса “З клопатам аб сваім целе”- Дыхаеце глыбей! Асновы дыхальнай гімнастыкі, вядоўца – Марына Калініна (Зяленая). Запісацца.

8 снежня, 18:00 – трэці занятак курса па гісторыі Беларусі: “Гродзенскі крыміналітэт у 19 стагоддзі: гвалты, дзебошы, рабаўніцтвы і прастытуцыя.”, вядоўца – Аляксей Кайрыс. Запісацца.

14 снежня, 16:00 – трэці занятак курса “З клопатам аб сваім целе”- Гнуткасць нашага цела. Асновы стрейтчынга (расцяжкі), вядоўца – Марына Калініна (Зяленая). Запісацца.

15 снежня, 18:00 – чацверты занятак курса па гісторыі Беларусі: “Тры паўстанні нашчадкаў Рэчы Паспалітай: 1794, 1830 і 1863“, вядоўца – Аляксей Кайрыс. Запісацца.

У раскладзе могут змены і дапаўненні. 

Таксама вы можаце глядзець запіс лекцый ВУЗВ па спасылцы: https://online.uzv.by/category/video/