Выпускная сустрэча “Універсітэту Залатога Веку” упершыню адбылася онлайн. Атрымалася удала!

Навіны партнёраў → 25 мая 2020

Узгадвалі асноўныя падзеі гэтага акадэмічнага года, падводзілі вынікі навучання, прымалі віншаванні ад арганізацый-сябраў кааліцыі і замежных партнёраў – гэта і многае іншае адбывалася на выпускной імпрэзе УЗВ-11, якая адбылася 21 траўня.

Напачатку імпрэзы ва ўсіх прысутных была магчымасць узгадаць яркія моманты гэтага навучальнага сезона.

Пасля традыцыйна, хоць і ў онлайн-фармаце, прагучаў студэнцкі гімн “Гаўдэамус”.

Затым вядучыя імпрэзы, якімі былі сябры Рады УЗВ Уладзімір Рунге і  Ларыса Кіркевіч перадалі словы заснавальнікам “Універсітэту Залатога Веку” Лане і Вітаўту Руднікам.

Выпускная сустрэча "Універсітэту Залатога Веку" упершыню адбылася онлайн. Атрымалася удала!

Сваю прамову яны распачалі з дэманстрацыі аднаго з першых відэаролікаў пра УЗВ, знятага 9 год таму.

Затым Лана і Вітаўт падсумавалі асноўныя вынікі адзінаццатага навучальнага акадэмічнага года.

Выпускная сустрэча "Універсітэту Залатога Веку" упершыню адбылася онлайн. Атрымалася удала!

“Сёлета ў межах УЗВ-11 адбылося 9 агульных лекцый у фармаце офлайн і 12 – анлайн” – кажа Лана Руднік.

“УЗВ сёлета – гэта 974 заняткі,  31 курс, 19 клубаў, каманда з 42 выкладчыкаў” – зазначыў Вітаўт.

Затым старшыня Рады Ларыса Кіркевіч узгадала асноўныя вынікі дзейнасці працы Рады ў другім семестры гэтага навучальнага года.

Гэта і ўдзел у Жывой бібліятэцы, і правядзенне “Вясновага Party”,  і дапамога ў арганізацыі  Школы Здаровага Даўгалецця, і Тэлемост па абмену досведам паміж валанцёрамі УЗВ і Санкт-Пецярбурга, і шыццё ахоўных масак і касцюмаў студэнтамі УЗВ і многае іншае.

Затым слухачы УЗВ прымалі віншаванні ад партнёраў з Мар’ямпале (Літва), Вінніцы (Украіна), Вроцлава і Саколкі (Польшча),  Бэкансфілда (Вялікабрытаніі).

Выпускная сустрэча "Універсітэту Залатога Веку" упершыню адбылася онлайн. Атрымалася удала!

Вялікае відэапрывітанне дасталі таксама студэнты і арганізатары Мінскага ўніверсітэту трэцяга ўзросту.

Свае віншаванні даслалі таксама выкладчыкі розных набораў УЗВ Кася Рэмбеза, Алёна Калько, Вера Кунцэвіч, Вікторыя Петрусевіч, Ганка Урбановіч

У прамым эфіры ўдзельнікаў сустрэчы віншавалі сябра навуковай Рады УЗВ, парфесар Андрэй Ільніцкі, кіраўніца Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне” Анжаліка Аношка, заснавальнікі і кіраўнікі “Акадэміі 50+” (Бабруйск) Алег і Святлана Красныя, куратарка навучальных груп Універсітэта Трэцяга Узросту (Мінск) Вольга Шышло.

Выпускная сустрэча "Універсітэту Залатога Веку" упершыню адбылася онлайн. Атрымалася удала!

Па традыцыі, у час выпускной сустрэчы былі названыя імёны Пачэсных студэнтаў УЗВ, а напрыканцы імпрэзы быў прадстаўлены спецпраект “Пасланне свету”, падрыхтаваны спецыяльна для выпускной сустрэчы студэнтамі, выкладчыкамі і арганізатарамі УЗВ.

Поўны запіс выпускной сустрэчы УЗВ-2020 можна паглядзець ніжэй.