Заяўляйцеся на ўдзел у Срэбраным форуме!

Навіны → 6 лістапада 2021

Срэбраны онлайн-форум: псіхалагічнае здароўе і сацыяльны дабрабыт адбудзецца 10-11 лістапада. Гэта міжнародная дыскусійная пляцоўка для экспертаў і практыкаў, якія займаюцца пытаннямі псіхалагічнага здароўя і дабрабыту сталых людзей у перыяд пандэміі. Заявіцца на ўдзел у Форуме можа кожны ахвотны.

Сярод галоўных задач форума – фармаванне агульнага разумення каштоўнасці людзей сталага веку, прыцягненне ўвагі да праблемы дземенцыі, фармаванне базы практык для распрацоўкі сацыяльнай палітыкі і планавання праграм у галіне аховы здароўя і сацыяльнай падтрымкі сталых людзей.

Арганізатарамі Форума з’яўляюцца беларускі офіс Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), а таксама Праграма падтрымкі Беларусі ўраду Германіі.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра Форум, спампаваць яго праграму, а таксама зарэгістравацца на ўдзел можна па спасылцы.