Раіса Сінельнікава: “Жыццё пасля выхаду на пенсію – час для сузірання, удасканалення, атрымання новых навыкаў і ўмення”

Навіны партнёраў → 4 ліпеня 2019

Спрыянне фарміраванню ў грамадстве пазітыўнага вобразу сталага чалавека і забеспячэнне даступнасці інфармацыі для сталых людзей абмяркоўваліся на прэс-канферэнцыя, якая адбылася 13 чэрвеня ў Мінску.

Свае меркаванні па тэме сустрэчы журналістам прадставілі намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Фёдарава, дырэктарка Цэнтра актыўнага даўгалецця Алена Дзямідава, а таксама экспертка па сацыяльных пытаннях праграмы падтрымкі Беларусі федэральнага ўрада Германіі, сябра кааліцыі “За годнае даўгалецце” Раіса Сінельнікава.

На думку Раісы Сінельнікавай, тэма прэс – канферэнцыі актуальная, як ніколі. За мінулыя 100 гадоў сярэдняя працягласць жыцця ў развітых краінах павялічылася на 25-30 гадоў.

Раіса Сінельнікава: "Жыццё пасля выхаду на пенсію - час для сузірання, удасканалення, атрымання новых навыкаў і ўмення"
Раіса Сінельнікава: “Старасць – гэта нядрэнна, яна многае яшчэ можа значыць”.

А як распарадзіцца нам, людзям ва ўзросце, гэтым падарункам? Чым напоўніць дададзеныя гады? Якая мэта і сэнс жыцця ў гэты перыяд? Якая роля ў грамадстве ў людзей пасля пенсіі? Як падрыхтаваць маладых да больш доўгай жыцця?”, – выказала сваю заклапочанасць экспертка. І дадала: “Мы ўсе – сацыяльныя. Галоўнае – быць паважанымі, патрэбнымі, мэтанакіраванымі”.

З горыччу эксперт канстатавала, што ў нашым грамадстве ёсць стэрэатып: чалавек ва ўзросце не так эфектыўна выконвае пастаўленую наймальнікам задачу, у яго дрэнная памяць і павольнае мысленне, ён схільны да хвароб, нешчаслівы і самотны. А куды дзеліся здольнасці, веды, талент? Складваецца ўражанне, што сталых людзей папросту накрыла шапка-невідзімка.

“Мы не хочам старэць. Старасць – гэта нядрэнна, яна многае яшчэ можа значыць. Нас не трэба шкадаваць. У нас ва ўсіх розныя жыццёвыя сцэнары. Жыццё пасля выхаду на пенсію – час для сузірання, удасканалення, атрымання новых навыкаў і ўмення», – упэўненая Раіса Сінельнікава.

У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН, насельніцтва лічыцца сталым, калі доля асоб ва ўзросце, старэйшым за 65 гадоў, складае 7% і больш. У нашай краіне такіх людзей ужо 15%.

Занепакоенасць хуткім старэннем грамадства выказала і Таццяна Фёдарава: “Да 2040 года кожны трэці чалавек, сустрэты намі на вуліцы, будзе пажылым. Наша праца – задаволіць патрэбы сталых грамадзян». Пры гэтым, прадстаўнік Мінпрацы справядліва адзначыла, што ў гэтым кірунку павінны ўзаемадзейнічаць усе зацікаўленыя ведамствы: аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму і шэраг іншых.

Раіса Сінельнікава: "Жыццё пасля выхаду на пенсію - час для сузірання, удасканалення, атрымання новых навыкаў і ўмення"

Алена Дзямідава распавяла журналістам, што дзейнасць Цэнтра актыўнага даўгалецця накіраваная на арганізацыю вольнага часу сталых людзей, павышэнне іх занятасці і ўцягнутасці ў сацыяльна-культурнае жыццё горада. Гэта менавіта тая прастора, якая дапамагае рэалізоўваць мары і ідэі, атрымліваць актуальныя веды і дзяліцца сваімі, знаходзіць новых сяброў і аднадумцаў. І місія ў Цэнтра выдатная: не толькі стварэнне ўмоў для годнага старэння і максімальнай рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека, але і супрацьдзеянне дыскрымінацыі і сацыяльнай інтэграцыі людзей старэйшых узростаў.

“Безумоўна, жыццё – гэта дарога з двухбаковым рухам. І старэнне – аб’ектыўная рэальнасць. Проста трэба адкрыта глядзець на жыццё, умець радавацца яе шматграннасці, – кажа Раіса Сінельнікава, – і дадае, сталыя людзі павінны быць разам з прадстаўнікамі іншых пакаленняў грамадства, і тады старасць не будзе страшнай.

Крыніца: старонка прэс-цэнтра Дома друку ў ФБ.