Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў: пачынаем новы праект кааліцыі!

Навіны → 9 лютага 2021

Мэтай праекта з’яўляецца ўмацаванне патэнцыялу арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей, а таксама супрацоўніцтва паміж гэтымі арганізацыямі.

Што будзе адбывацца ў межах праекта:

  • навучальныя візіты ва Украіну і Нямеччыну
  • стажыроўкі ўнутры краіны дл абмену досведам працы
  • павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць/плануюць працаваць са сталымі людзьмі
  • правядзенне Open Space па абмеркаванні патрэбаў сталых людзей
  • выданне дапаможніка пра тое, як зрабіць свае гарады і супольнасці прыязнымі для сталых людзей
  • Акадэмія лідараў залатога ўзросту
  • Другі Міжнародны Форум “Годнае даўгалецце”.

13-14 лютага адбудзецца працоўная сустрэча сябраў кааліцыі, на якой будуць узгодненыя прыярытэтныя накірункі працы на бліжэйшы год.

Асноўныя мерапрыемствы ў межах праекта да канца бягучага года будуць адбывацца ў Бабруйску, Гродна, Кобрыне і Мінску.

Праект ад імя кааліцыі сумесна здзяйсняюць:

– Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск)

– Грамадскае аб’яднанне “Трэці сектар” (Гродна)

– установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

– Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск)

– Грамадскае аб’яднанне “Клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрын)

– Грамадскае дабрачыннае габрэйскае аб’яднанне “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)

– “Акадэмія 50+” (Бабруйск).

Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў: пачынаем  новы праект кааліцыі!

Праект здзяйсняецца пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).