Зацверджаны Стратэгічны план кааліцыі на 2021-2023 гг.

Падзеі → 30 красавіка 2021

Гэта адбылося на працоўнай сустрэчы сябраў кааліцыі, якая адбылася 27 красавіка на базе дабрачыннай габрэйскай арганізацыі “Хэсэд-Рахамім”.

Удзел у стварэнні Стратэгічнага плана брала каля 20 сябраў кааліцыі. На працягу лютага-красавіка бягучага года яны некалькі разоў сустракаліся як онлайн, так і офлайн.

У Стратэгічным плане апісаныя 6 ключавых прыярытэтаў дзейнасці кааліцыі на перыяд да 2021 г.

Тры з іх тычацца ўмацавання ўнутранага патэнцыялу кааліцыі, а тры – знешніх накірункаў яе працы.

Гэта:

  • Умацаванне і развіццё арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей.
  • Развіццё супольнасцяў сталых людзей і павышэнне іх удзелу ў вырашэнні важных для іх/для грамадства пытанняў.
  • Адстойванне і прасоўванне інтарэсаў сталых людзей

Сябрамі кааліцыі створаныя таксама працоўныя групы, якія будуць каардынаваць і маніторыць запланаваную ў межах кожнага з прыярытэтных накірункаў дзейнасць.

Зацверджаны Стратэгічны план кааліцыі на 2021-2023 гг.

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была створаная ў лістападзе 2018 г. 

Яе місіяй з’яўляецца стварэнне грамадства роўных магчымасцяў для ўсіх пакаленняў.

У яе склад увахозяць сябры грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, універсітэтаў залатога/ трэцяга веку  іншых адукацыйных пляцовак для сталых людзей, а таксама незалежныя эксперты, якія займаюцца пытаннямі старэння насельніцтва і паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Сустрэчы па распрацоўцы Стратэгічнага плана кааліцыі адбываліся ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).