Майстар-класы і аўтарскія адукацыйныя праграмы, трэнінгі і ўдзел у міжнародных праектах, праца для сталых людзей і для спецыялістаў, якія займаюцца апекай сталых людзей – гэта няпоўны пералік таго, што паспелі зрабіць за некалькі месяцаў выпускнікі Школы!
Школа адукатараў кааліцыі “За годнае даўгалецце” працавала 22-25 красавіка пад Мінскам.
Яе ўдзельнікі знаёміліся з асновамі распрацоўкі адукацыйных праграм: абмяркоўвалі асаблівасці навучання сталых людзей, вучыліся ставіць рэалістычныя мэты заняткаў, планаваць і структураваць іх змест, абіраць адэкватныя метады навучання.
Эфекты навучання 1 лістапада прадстаўлялі на выпускной онлайн вечарыне адукатары з Бабруйска, Фаніпаля, Мінска, Гродна.
Лепшыя выпускнікі Школы атрымалі заслужаныя сертыфікаты.
Усім ім было прапанавана таксама далучыцца да дзейнасці кааліцыі і да яе будучых адукацыйных мерапрыемстваў.
Школа адукатараў (Трэнінг для трэнераў) праводзілася ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ).
Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).