Адбылася выпускная сустрэча ўдзельнікаў Школы адукатараў

Навіны → 2 лістапада 2021

Майстар-класы і аўтарскія адукацыйныя праграмы, трэнінгі і ўдзел у міжнародных праектах, праца для сталых людзей і для спецыялістаў, якія займаюцца апекай сталых людзей – гэта няпоўны пералік таго, што паспелі зрабіць за некалькі месяцаў выпускнікі Школы!

Адбылася выпускная сустрэча ўдзельнікаў Школы адукатараў

Школа адукатараў кааліцыі “За годнае даўгалецце” працавала 22-25 красавіка пад Мінскам.

Яе ўдзельнікі знаёміліся з асновамі распрацоўкі адукацыйных праграм: абмяркоўвалі асаблівасці навучання сталых людзей, вучыліся ставіць рэалістычныя мэты заняткаў, планаваць і структураваць іх змест, абіраць адэкватныя метады навучання.

Эфекты навучання 1 лістапада прадстаўлялі на выпускной онлайн вечарыне адукатары з Бабруйска, Фаніпаля, Мінска, Гродна.

Лепшыя выпускнікі Школы атрымалі заслужаныя сертыфікаты.

Усім ім было прапанавана таксама далучыцца да дзейнасці кааліцыі і да яе будучых адукацыйных мерапрыемстваў.

Адбылася выпускная сустрэча ўдзельнікаў Школы адукатараў

Школа адукатараў (Трэнінг для трэнераў) праводзілася ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).