Адкрытыя магчымасці: адукацыя, культура, бізнес

Навіны → 18 лістапада 2019

Такую назву мела адна з секцый, якая працавала ў межах Форума “Годнае даўгалецце”. Знаёмім са зместам выступаў экспертаў, якія бралі ўдзел у гэтай частцы імпрэзы.

Сафі Фоетс-Ханэ (на здымку ніжэй на пярэднім плане) працуе культур-герагорам ў нямецкім горадзе Дзюсельдорф.

Адкрытыя магчымасці: адукацыя, культура, бізнес

Госця з Германіі распавяла, што культур-герагогіка займаецца вывучэннем магчымасцяў адукацыі ў галіне культуры і ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства, у тым ліку – праз працу над уласнымі біяграфіяй і памяццю.

“Народ, які не памятае сваёй гісторыі, асуджаны на яе паўтарэнне”. Гэта сказаў гісторык Джордж Сантаяна.
На мой погляд, гэта выказванне тычыцца не толькі народаў або груп людзей, але і кожнага чалавека. І гэтая цытата падводзіць нас да разумення сутнасці работы па захаванню памяці, а менавіта, ўсведамлення, што ўсё, што здарылася ў мінулым – што адбывалася з нашымі бацькамі і нашымі дзядамі і бабулямі – тычыцца нас і сёння. А тое, што мы робім сёння, будзе тычыцца нашых дзяцей і ўнукаў. Такім чынам, праца над памяццю заўсёды тычыцца і будучыні.

 

Канспект выступу сп-ні Сафі можна прачытаць ніжэй.

 

Расійская экспертка з Екацярынбурга Лідзія Кузняцова (на здымку ніжэй злева) свой выступ прысвяціла стымуляванню эканамічнай актыўнасці сталых людзей.

Адкрытыя магчымасці: адукацыя, культура, бізнес

У сваім выступе экспертка распавяла пра розныя формы працы па стымуляванні бізнес-актыўнасці сталых людзей, якія практыкуюцца ў суседняй краіне: гэта і Фестывалі, і майстар-класы, і дапамога ў стварэнні ўласнай справы.

Такая праца, па словах Лідзіі Кузняцовай, часта суправаджаецца страхамі і апасеннямі, кансерватызмам мыслення сталых людзей. Не хапае таксама скаардынаванай працы паміж федэральнай і мясцовай уладай, якая павінна падтрымліваць такія ініцыятывы.

Пра тое, як можна рэалізаваць свой патэнцыял у сталым веку на ўласным досведзе распавяла Інгрыд Дорман.

Адкрытыя магчымасці: адукацыя, культура, бізнес

Яна з’яўляецца сябрам праўлення Рады сталых людзей, а таксама Прадстаўніцтва сталых людзей у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (Арнсберг, Германія).

Адкрытыя магчымасці: адукацыя, культура, бізнес
Мадэратарка секцыі Алена Дзямідава распавядае пра рэкамендацыі, падрыхтаваныя ўдзельнікамі

Вынікам працы секцыі стаў спіс рэкамендацый, падрыхтаваных яе ўдзельнікамі. Сярод іх:

  • Развіццё герагогікі ў сістэме адукацыі Беларусі
  • Стымуляванне стварэння адукацыйных магчымасцяў для людзей сталага веку
  • Падтрымка прадпрыймальніцкіх ініцыятыў і самазанятасці сталых людей
  • Стварэнне Радаў сталых людзей, падтрымка ініцыятываў людзей сталага веку
  • Заснаванне каардынацыйных пунктаў, у якіх сталыя людзі маглі б атрымліваць інфармацыю пра існуючыя магчымасці, браць удзел у праграмах, якія рыхтавалі б да выхаду на пенсію.

Поўны пакет прапановаў, распрацаваных удзельнікамі гэтай і іншых секцый, якія працавалі ў межах Форума, будзе дасланы ў Міністэрства працы, якое займаецца зараз распрацоўкай праекта нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030”.

Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” адбыўся 1-2 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Чытайце таксама:

“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”

Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску

Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты

Шклянка напалову поўная альбо пустая? Глядзіце вынікі даследавання пра патрэбы і інтарэсы сталых беларусаў

Як зрабіць, каб голас сталых людзей быў пачуты: досвед Германіі

Як ўспрымаюць сябе сталыя беларусы і як іх саміх успрымае грамадства?

Удзел сталых людзей у прыняцці рашэнняў: выклікі і практыкі

Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.

Фота Антона Сурапіна