“Бяспека сталых людзей 2020-2021”

Навіны → 2 кастрычніка 2020

Такой тэме быў прысвечаны семінар у Мінску 29 і 30 верасня, які прайшоў у рамках Тыдня годнага даўгалецця.

Удзельнікі семінара вывучалі як максімальна бяспечна працаваць са сталымі людзьмі ў перыяд пандэміі, як арганізаваць псіхалагічную падтрымку сталым людзям па тэлефоне, як стварыць бяспечную прастору ў сям’і для сталых людзей.

"Бяспека сталых людзей 2020-2021"

Псіхолаг з Ізраіля Алена Яшчанка распавядала праз Zoom, як аказаць сталаму чалавеку хуткую псіхалагічную дапамогу, прывяла безліч прыкладаў са свайго ўласнага досведу.

Кацярына Сяргеева з “Хэсэд-Рахамім” вучыла ствараць бяспечную прастору ў сям’ях у часы моцнай сацыяльнай напружанасці.

Ірына Мялік з цэнтра “Адкрыты дом” вучыла гасцей, як працаваць са сталымі людзьмі па тэлефоне і дзялілася лайфхакамі канструктыўнай тэлефоннай гутаркі.

"Бяспека сталых людзей 2020-2021"

Алгарытмамі работы валанцёраў са сталымі людзьмі падчас пандэміі падзялілася Святлана Анацка з Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Госці былі вельмі задаволеныя семінарам, доўгі час не адпускалі экспертаў і нават прасілі запісацца да іх на ўласныя трэнінгі.

Семінар быў арганізаваны МГА “Узаемаразуменне” пры падтрымцы нямецкага федэральнага Фонду EVZ Foundation.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія адбываліся падчас Тыдня годнага даўгалецця:

“Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ”: распачаліся прэзентацыі заняткаў новага акадэмічнага года


Cтуденты Минского Университета Третьего возраста присоединились к Неделе достойного долголетия

Ведаць гісторыю роднага горада: у Наваградку прайшла адкрытая экскурсія для сталых людзей