“Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ”: распачаліся прэзентацыі заняткаў новага акадэмічнага года

Навіны → 29 верасня 2020

Тыдзень годнага даўгалецця распачаўся ў Гродна з прэзентацый курсаў і клубаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Будучыя студэнты падчас прэзентацый даведваюцца пра гісторыю УЗВ, умовы ўдзелу ў праграме, прынцыпы працы, змест сёлетняй навучальнай праграмы, расклад працы курсаў і клубаў і іншую важную для сябе інфармацыю.

Традыцыйна прэзентацыі курсаў і клубаў праводзяць Сябры Рады “Універсітэту Залатога Веку“.

"Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ": распачаліся прэзентацыі заняткаў новага акадэмічнага года
Сябры Рады Таццяна Таранка (злева) і Ларыса Кіркевіч (справа) вядуць першую ў 2020 годзе прэзентацыю УЗВ

У гэтым навучальным годзе ў праграме заняткаў будуць як добра знаёмыя студэнтам УЗВ курсы і клубы (такія, як “Diva Latina“, “Яншэнгун“, “Хор УЗВышша“), так і новыя – “Стыльна Я”, “Экагармонія”, “Наш зрок і наша здароўе” і інш.

"Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ": распачаліся прэзентацыі заняткаў новага акадэмічнага года
Выбар заняткаў “па душы”

Кожны ахвотны яшчэ можа запісацца ў лік студэнтаў УЗВ да 12 кастрычніка па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Таксама можна запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

"Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ": распачаліся прэзентацыі заняткаў новага акадэмічнага года
Будучыя студэнты дванаццатага набору УЗВ

“Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ”, – кажа студэнтка нашага Універсітэту Наталля Жадзько, якая наведвае УЗВ ужо не першы год.

Прэзентацыі новага навучальнага года “Універстэту Залатога Веку” будуць працягвацца да 2 кастрычніка.

Пра іншыя мерапрыемствы Тыдня годнага даўгалецця чытайце ніжэй у артыкуле.
У Беларусі пачынаецца Тыдзень годнага даўгалецця.

Мэтамі Тыдня годнага даўгалецця з’яўляюцца:

  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да патрэбаў і найбольш вострых праблем, якія хвалююць зараз сталых людзей;
  • абмеркаванне магчымых дзеянняў і рашэнняў у адказ на гэтыя патрэбы і праблемы;
  • паляпшэнне інфармаванасці сталых людзей пра магчымасці атрымання сацыяльнай, медыцынскай, псіхалагічнай ды іншай падтрымкі, а таксама пра магчымасці ўдзелу ў рознага кшталту адукацыйных праграмах;
  • дэманстрацыя патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці, дзяржаўных ды акадэмічных арганізацый ў сферы паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, а таксама ўмацаванне кааперацыі паміж гэтымі арганізацыямі;
  • павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія займаюцца дапамогай сталым людзям, а таксама абмен досведам працы паміж гэтымі спецыялістамі.

Праграма Тыдня складаецца з агульнанацыянальных і рэгіянальных мерапрыемстваў, якія адрасаваныя сталым людзям, спецыялістам, прадстаўнікам грамадскасці, зацікаўленым у паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей.

Мерапрыемствы Тыдня арганізаваныя як сябрамі кааліцыі, так і іншымі арганізацыямі і ўстановамі.