Выйшла апошняе відэа з семінара-навучання “Бяспека сталых людзей 2020-2021”, які праходзіў падчас Тыдня годнага даўгалецця з 29 па 30 верасня.
У дадзеным відэа можна ўбачыце асноўныя моманты з трэнінгу на тэму таго, як эфектыўна і бяспечна арганізаваць працу валанцёраў з самотна пражываючымі сталымі людзьмі ў перыяд пандэміі COVID-19.
Трэнінг праводзіўся спецыялісткай аддзелу медыка-сацыяльнай работы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа для супрацоўнікаў арганізацый, якія клапоцяцца пра людзей ваеннага пакалення ў рамках гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы: Дыялог” .
Семінары падчас Тыдня годнага даўгалецця былі арганізаваны міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” пры падтрымцы германскага федэральнага Фонду EVZ Foundation.
Таксама глядзіце: