Як эфектыўна і бяспечна арганізаваць працу са сталымі людзьмі?

Навіны → 5 лістапада 2020

Выйшла апошняе відэа з семінара-навучання “Бяспека сталых людзей 2020-2021”, які праходзіў падчас Тыдня годнага даўгалецця з 29 па 30 верасня.
У дадзеным відэа можна ўбачыце асноўныя моманты з трэнінгу на тэму таго, як эфектыўна і бяспечна арганізаваць працу валанцёраў з самотна пражываючымі сталымі людзьмі ў перыяд пандэміі COVID-19.

Трэнінг праводзіўся спецыялісткай аддзелу медыка-сацыяльнай работы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа для супрацоўнікаў арганізацый, якія клапоцяцца пра людзей ваеннага пакалення ў рамках гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы: Дыялог” .

Семінары падчас Тыдня годнага даўгалецця былі арганізаваны міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” пры падтрымцы германскага федэральнага Фонду EVZ Foundation.

Таксама глядзіце:

“Бяспека сталых людзей 2020-2021”

Бяспека і дапамога сталым людзям – важныя тэмы