Як працуе самакіраванне на базе навучальных пляцовак для сталых людзей

Навіны → 12 снежня 2021

Гэтай тэме была прысвечаная першая сустрэча праграмы абмену лепшымі практыкамі працы на карысць сталых людзей, арганізаваная кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Сваім досведам у час сустрэчы, якая адбылася 3 снежня, дзяліліся сябры Рады гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.

Для чаго была створаная Рада, якія функцыі яна выконвае, хто і як абіраецца ў яе склад, як размяркоўваюцца абавязкі паміж сябрамі Рады, чым займаецца Старастат, як прымаюцца рашэнні і рэгулююцца канфліктныя сітуацыі, якія плюсы і складасці суправаджаюць працу ў самакіраванні – гэта не поўны пералік пытанняў, якія разглядаліся ў час сустрэчы.

Глядзіце поўны запіс сустрэчы.

Расклад іншых сустрэч у межах праграмы абмену досведам дасяжны па гэтай спасылцы.

Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).