На працягу снежня і студзеня пройдзе цыкл онлайн сустрэч, у час якіх можна будзе пазнаёміцца з цікавымі формамі працы, якія выкарыстоўваюцца на базе розных беларускіх арганізацый і пляцовак для сталых людзей.
Узяць удзел у гэтых сустрэчах змогуць усе ахвотныя.
Для таго, каб атрымаць спасылку на сустрэчу, неабходна запоўніць простую форму рэгістрацыі.
Глядзіце расклад сустрэч на снежань 2021 г.:
3 снежня, 19.00. Арганізацыя працы самакіравання ва “Універсітэце Залатога Веку”. Ларыса Кіркевіч, Гродна
5 снежня, 19.00. Што такое “Школа добрых справаў” і як яна працуе. Ларыса Кіркевіч, “Універсітэт Залатога Веку”, Гродна
10 снежня, 19.00. Досвед правядзення онлайн “кірмашоў вакансій” для люзей ва ўзросце 50 +, а таксама досвед наладжвання супрацоўніцтва з патэнцыйнымі наймальнікамі і досведзе павышэння эканамічнай актыўнасці людзей на пенсіі. Алена Дзямідава, ЦАД, Мінск
12 снежня, 19.00. Традыцыйныя культурныя мерапрыемствы для студэнтаў Універсітэту Залатога Веку. Ларыса Кіркевіч, Гродна
17 снежня, 19.00. Онлайн праект “Бабуліны казкі”, Аксана Барысевіч, Цэнтр валанцёраў УТВ, Мінск
19 снежня, 19.00. «BrainGymnastics» (нейракагнітыўны трэнінг: прафілактыка дземенцыі, паляпшэнне кагнітыўных функцый пасля перанесенага Covid-19). Алена Гадалава, Ініцыятыва STOP-STRESS.
Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ).
Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).