Марыта Гервін: Нам трэба шукаць новыя адказы на пытанні, як мы хочам жыць сёння і ў будучым

Навіны → 26 снежня 2019

Ніколі раней у гарадах і мястэчках не жыла такая колькасць сталых людзей. Гэта стварае новыя патрабаванні да інфраструктуры і ўсіх іншых аспектаў жыцця мясцовай супольнасці. Кіраванне працэсам перамен патрабуе актыўнага ўдзелу і ўзаемадзеяння самых розных мясцовых дзяржаўных, грамадскіх і прыватных інстытуцый, а таксама саміх сталых людзей. Такой думкі прытрымліваецца Марыта Гервін – прадстаўніца каардынацыйнага цэнтру “Старэнне будучага” з нямецкага горада Арнсберг. Яе выступ быў адным з самых яркіх у час Форуму “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”.

Марыта Гервін: Нам трэба шукаць новыя адказы на пытанні, як мы хочам жыць сёння і ў будучым
Марыта Гервін: трэба змяняць падыход да старэння!

Дваццаць год таму бурмістр Арнсберга накіраваў 28 тысячам мясцовых жыхароў ва ўзросце 50+ віншаванне з пераходам у другую палову жыцця і задаў пытанне: «Як бы Вам хацелася жыць у сталым узросце?».

На пытанне адгукнулася каля 60% сталых людзей, якія затым бралі актыўны ўдзел у сходах, дыскусіях і іншых сустрэчах па месцы жыхарства, на якім абмярковаліся пытанні забеспячэння годнага даўлалецця жыхароў горада.

За аснову працы былі ўзятыя прыярытэты Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей: павага і інтэграцыя, мабільнасць і транспарт, камунікацыя і інфармацыя, дагляд і інш.

Марыта Гервін: Нам трэба шукаць новыя адказы на пытанні, як мы хочам жыць сёння і ў будучым
Марыта Гервін скарыла ўсіх удзельнікаў Форума не толькі сваёй кампетэнтнасцю, але і невычарпальнай энэргіяй!

Так сфармавалася ідэя, што новай абавязковай задачай мясцовых уладаў павінна стаць распрацоўка канцэпцыі «горада даўгалецця», якая базуецца на рэалізацыі патэнцыялу і актыўным удзеле сталых людзей у жыцці грамадства, на тым, што ніхто не павінен быць адкінуты з жыцця толькі таму, што стаў старым і нямоглым.

У аснове дзейнасці каардынацыйнага цэнтру “Старэнне будучага” ляжаць тры асноўныя ідэі:

  1. «Муніцыпалітэт заангажаваных грамадзян», дзейнасць якога базуецца на пераразмеркаванні сіл паміж мясцовай супольнасцю, мясцовымі ўладамі і адміністрацыяй.
  2. Рэалізацыя патэнцыялу на аснове наяўных рэсурсаў і моцных бакоў для дасягнення трох С: самастойнасці, сацыяльнай інтэграванасці, самаадчуванні паспяховасці.
  3. Супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў.

Пра тое, што робіцца ў Арнсбергу для рэалізацыі гэтых ідэй, глядзіце ў прэзентацыі Марыты Гервін.

 

Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” адбыўся 1-2 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Чытайце таксама:

“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”

Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску

Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты

Шклянка напалову поўная альбо пустая? Глядзіце вынікі даследавання пра патрэбы і інтарэсы сталых беларусаў

Як зрабіць, каб голас сталых людзей быў пачуты: досвед Германіі

Як ўспрымаюць сябе сталыя беларусы і як іх саміх успрымае грамадства?

Удзел сталых людзей у прыняцці рашэнняў: выклікі і практыкі

Адкрытыя магчымасці: адукацыя, культура, бізнес

Сэксуальнасць у сталым веку: давайце размаўляць пра ГЭТА!

Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.

Фота Антона Сурапіна