Пачала працу Школа адукатараў кааліцыі “За годнае даўгалецце”

Навіны → 22 красавіка 2021

Удзельнікі першага набора Школы на працягу чатырох дзён будуць знаёміцца з асновамі распрацоўкі адукацыйных праграм і ўдасканальваць сваё трэнерскае майстэрства.

Удзел у Школе, якая будзе працаваць 22-25 красавіка ў Ратамцы, бяруць адукатары з Гродна, Мінска, Мсціслаўля, Высокага, Кобрына ды іншых мясцовасцяў.

Пачала працу Школа адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"
Заняткі Школы праводзяць дасведчаныя эксперты Лана Руднік і Васіль Пронь

Школа – гэта трэнінг для трэнераў, удзельнікі якога будуць вучыцца планаваць свае адукацыйныя праграмы (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, канструяваць змест, абіраць метады працы і г.д.), а таксама трэніравацца праводзіць распрацаваныя ў час Школы заняткі.

Пачала працу Школа адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Пасля сканчэння Школы яе выпускнікі будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды і ўменні для правядзення заняткаў для сталых людзей на базе існуючых Універсітэтаў Залатога/Трэцяга Веку, а таксама іншых адукацыйных пляцовак.

Пачала працу Школа адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Школа адукатараў (Трэнінг для трэнераў) праводзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).