Пачынаем праграму абмену лепшымі практыкамі працы на карысць сталых людзей

Навіны → 3 лістапада 2021

У межах праграмы можна як заявіць сваю практыку, так і пазнаёміцца з тым, што цікавага робяць іншыя беларускія арганізацыі і эксперты. Прыём заявак на прэзентацыю сваіх практык адкрыты да 15 лістапада.

Заявіць да ўдзелу ў Праграме можна самыя розныя фарматы практык, пра якія вы гатовыя распавесці ўсім зацікаўленым асобам: пра свае курсы і клубы, цікавыя сустрэчы, дабрачынныя акцыі, публікацыі, майстар-класы і г.д.

Прэзентацыі лепшых практык будуць адбывацца ў фармаце онлайн двойчы на тыдзень (па аўторках і чацьвяргах у 19.00), пачынаючы з 25 лістапада.

Расклад такіх сустрэч разам з формай заяўкі на ўдзел у іх папярэдне будзе апублікаваны на нашым сайце 20 лістапада.

Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).