Рыхтуем праграму стажыровак кааліцыі “За годнае даўгалецце”

Навіны → 4 мая 2021

Пазнаёміцца з тым, як арганізавана сацыяльная і гуманітарная дапамога сталым людзям, як працуюць навучальныя пляцоўкі для сталых людзей, з цікавымі прыкладамі арганізацыі дыялога паміж пакаленнямі, фізічнай актывізацыі – гэта далёка няпоўны пералік магчымасцяў, якія атрымаюць удзельнікі стажыроўкі.

Удзел у гэтай праграме возьмуць 8 чалавек з розных куткоў краіны, якія прадэманструюць высокую матывацыю і гатоўнасць да ўкаранення набытага досведу на базе сваіх арганізацый і ініцыятыў.

На працягу траўня арганізатары праграмы стажыровак збяруць інфармацыю ад арганізацый, гатовых прыняць стажороў: прапановы таго, чым цікавым гэтыя арганізацыі гатовыя падзяліцца, у якія даты гатовыя прыняць стажораў і г.д.

Пасля гэтага будзе абвешчаны набор кандыдатаў на ўдзел у стажыроўцы, якія змогуць абраць, куды і калі яны хочуць паехаць.

Працягласць стажыроўкі будзе складаць чатыры дні.

Папярэдне плануецца, што праграма будзе абвешчаная ўжо ў канцы бягучага месяца і будзе дзейнічаць да канца года.

Праграма стажыровак ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).