Рыхтуем сустрэчы па выяўленні патрэбаў сталых людзей

Навіны → 8 чэрвеня 2022

Такія сустрэчы пройдуць да канца чэрвеня ў Бабруйску, Гродна, кобрыне і Мінску і будуць арганізаваныя сябрамі кааліцыі “За годнае даўгалецце”.

Ацэнка патрэбаў будзе базавацца найперш на метадалогіі Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

У аснове гэтай метадалогіі закладзены прынцып актыўнага ўдзелу саміх сталых людзей у працэсе ацэнкі патрэбаў, а таксама пералік канкрэтных параметраў, па якіх праводзіцца такая ацэнка.

Вось гэтыя індыкатары:

– Вулічная прастора і будынкі.

– Транспарт.

– Жытло.

– Удзел у жыцці грамадства.

– Павага і сацыяльная ўключанасць.

– Грамадскі ўдзел і занятасць.

– Камунікацыя і інфармацыя.

– Сацыяльная абарона і ахова здароўя.

8 чэрвеня адбылася онлайн сустрэча актывістаў кааліцыі, на якой былі прадстаўленыя дапаможнік і іншыя матэрыялы, якія могуць спатрэбіцца для арганізацыі такой сустрэчы.

Апрацаваныя вынікі будучых сустрэч будуць прадстаўленыя ў дапаможніку “Як зрабіць свой горад прыязным для сталых людзей”.

Выданне дапаможніка, як і правядзенне сустрэч па ацэнцы патрэбаў сталых людзей, адбываюцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).