Супольнасць адкрытых магчымасцяў для сталых людзей

Навіны → 26 сакавіка 2021

Так называецца першая ва Украіне мясцовая праграма дзеянняў у інтарэсах сталых людзей. Праграма была зацверджаная 26 сакавіка дэпутатамі Вінніцкая гарадской рады.

Праграма была распрацаваная Департаментам сацыяльнай палітыкі Вінніцкай гарадской рады сумесна з грамадскай арганізацыяй «Центр Поділля-Соціум».

Прыярытэтнымі задачамі Праграмы, разлічанай на 2021-2023 гг., з’яўляюцца павышэнне адчувальнасці грамадства да магчымасцяў і патрэбаў сталых людзей, паляпшэнне якасці, разнастайнасці і даступнасці паслуг для іх.

Важным накірункам працы з’яўляецца таксама актывізацыя сталых людзей і іх уключэнне ў жыццё горада.

Летам гэтага года сябры кааліцыі За годнае даўгалецце” плануюць наведаць Вінніцу з навучальным візітам у межах праекта “Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленнняў”.

Арганізатарам візіту з украінскага боку будзе «Центр Поділля-Соціум» (Вінніца).