У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

Навіны → 26 чэрвеня 2022

Каля 40 сталых людзей узялі ўдзел у “Размоўнай кавярні”, на якой абмяркоўваліся патрэбы сталых людзей і магчымыя спосабы рэалізацыі гэтых патрэбаў.

У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

Сустрэча была арганізаваная 15 чэрвеня актывістамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі не толькі слухачы гэтай праграмы УЗВ, але і іншыя сталыя гарадзенцы і гарадзенкі.

У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

За час сустрэчы атрымалася не толькі зафіксаваць тое, што хвалюе сталых людзей, але і сабраць прапановы, якія з выяўленых патрэбаў можна было б задаволіць сіламі саміх сталых людзей, а таксама актывістаў мясцовай супольнасці.

У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

Для правядзення “Размоўнай кавярні” выкарыстоўваліся індыкатары Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

Сярод гэтых індыкатараў – транспарт, жытло, здароўе і сацыяльная абарона, удзел у жыцці грамадства і іншыя паказчыкі.

У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей была створана ў 2005 г. па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Сетка аб’ядноўвае больш за 1100 гарадоў і супольнасцяў з 44 краін свету. Гарады і супольнасці, якія ўдзельнічаюць у Сетцы, бяруць на сябе абавязкі ўвесь час ацэньваць і паляпшаць уласную прыязнасць да сталых людзей, а таксама адаптаваць свае структуры, палітыку, умовы і паслугі, каб яны былі дасяжнымі ды інклюзіўнымі для сталых людзей з рознымі патрэбамі і магчымасцямі.

У Гродне вывучалі патрэбы сталых людзей

“Размоўная кавярня” праходзіла ў межах праекта “Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).