Віншуем і справаздачымся!

Навіны → 27 снежня 2019

Напярэдадні надыходзячага Новага года мы сабралі ў адной “лініі часу” інфармацыю пра самыя важныя і цікавыя справы, якімі сябры кааліцыі “За годнае даўгалецце” займаліся ў 2019 годзе.

Актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030”, навучальны візіт у Германію, правядзенне “Акадэміі лідэраў Залатога Веку” і міжнароднага Форуму “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” – за ўсімі гэтымі і іншымі справамі стаяла вялізная праца людзей і арганізацый, якія аб’ядналі свае намаганні для таго, каб як мага больш людзей у нашай краіне жылі і старэлі годна.

Глядзіце “лінію часу” у большым памеры тут.

На 2020 год у нас таксама шмат планаў і таму далучайцеся да нас, чытайце нашыя навіны і дзяліцеся імі!

Вясёлых святаў!