З’явілася праграма Форума “Годнае даўгалецце”

Навіны → 22 верасня 2019

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці Форума возьмуць прадстаўнікі Міністэрства працы, ЮНФПА, амбасады Германіі ў Беларусі.

Форум адбудзецца ў Мінску 1-2 кастрычніка 2019 г.

Яго мэтай з’яўляецца вызначэнне прыярытэтаў сумеснай дзейнасці па стварэнні грамадства, у якім людзі жывуць і старэюць годна.

Удзельнікі і эксперты Форума абмяркуюць міжнародныя і нацыянальныя прыярытэты і дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне годнага даўгалецця на аснове галоўнага прынцыпа прынятай у Беларусі Павесткі-2030 – “Нікога не пакінуць па-за ўвагай”, пазнаёмяцца з канцэпцыяй Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце – 2030».

У час Форума будуць прадстаўленыя вынікі новых даледаванняў, праведзеных у нашай краіне: “Патрэбы сталых людзей і магчымасці іх задавальнення”, “Вобраз сталага чалавека і стаўленне да яго”.

Эксперты з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Ізраіля, Расіі пазнаёмяць з лепшымі замежнымі практыкамі інтэграванага дагляду, павышэння ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства, арганізацыі дыялогу паміж пакаленнямі. 

Адной з галоўных задач Форума стане падрыхтоўка рэкамендацый да Плана рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце – 2030». 

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны, дэпутаты парламенту, прадстаўнікі рэгіянальных органаў улады, арганізацый грамадзянскай супольнасці, камерцыйных і акадэмічных арганізацый, актыўныя сталыя людзі з розных рэгіёнаў краіны.

Заявіцца на ўдзел у Форуме можна да 24 верасня.

Арганізатары Форума: 

Кааліцыя “За годнае даўгалецце

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск)

Грамадскае аб’яднанне “Трэці сектар” (Гродна)

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск)

Грамадскае дабрачыннае габрэйскае аб’яднанне “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)

Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр (актыўнага даўгалецця)

Навукова-даследчы інстытут Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Партнёр Форума:

Цэнтр актыўнага даўгалецця

Форум ладзіцца пры падтрымцы:

Фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” (Германія)

Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі

Прадстаўніцтва ЮНФПА ў Беларусі