Тыдзень годнага даўгалецця распачаўся ў Гродна з прэзентацый курсаў і клубаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
Будучыя студэнты падчас прэзентацый даведваюцца пра гісторыю УЗВ, умовы ўдзелу ў праграме, прынцыпы працы, змест сёлетняй навучальнай праграмы, расклад працы курсаў і клубаў і іншую важную для сябе інфармацыю.
Традыцыйна прэзентацыі курсаў і клубаў праводзяць Сябры Рады “Універсітэту Залатога Веку“.
У гэтым навучальным годзе ў праграме заняткаў будуць як добра знаёмыя студэнтам УЗВ курсы і клубы (такія, як “Diva Latina“, “Яншэнгун“, “Хор УЗВышша“), так і новыя – “Стыльна Я”, “Экагармонія”, “Наш зрок і наша здароўе” і інш.
Кожны ахвотны яшчэ можа запісацца ў лік студэнтаў УЗВ да 12 кастрычніка па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).
Таксама можна запоўніць электронную анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.
“Заўсёды хочацца вяртацца ва УЗВ”, – кажа студэнтка нашага Універсітэту Наталля Жадзько, якая наведвае УЗВ ужо не першы год.
Прэзентацыі новага навучальнага года “Універстэту Залатога Веку” будуць працягвацца да 2 кастрычніка.
Пра іншыя мерапрыемствы Тыдня годнага даўгалецця чытайце ніжэй у артыкуле.
У Беларусі пачынаецца Тыдзень годнага даўгалецця.
Мэтамі Тыдня годнага даўгалецця з’яўляюцца:
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да патрэбаў і найбольш вострых праблем, якія хвалююць зараз сталых людзей;
- абмеркаванне магчымых дзеянняў і рашэнняў у адказ на гэтыя патрэбы і праблемы;
- паляпшэнне інфармаванасці сталых людзей пра магчымасці атрымання сацыяльнай, медыцынскай, псіхалагічнай ды іншай падтрымкі, а таксама пра магчымасці ўдзелу ў рознага кшталту адукацыйных праграмах;
- дэманстрацыя патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці, дзяржаўных ды акадэмічных арганізацый ў сферы паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, а таксама ўмацаванне кааперацыі паміж гэтымі арганізацыямі;
- павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія займаюцца дапамогай сталым людзям, а таксама абмен досведам працы паміж гэтымі спецыялістамі.
Праграма Тыдня складаецца з агульнанацыянальных і рэгіянальных мерапрыемстваў, якія адрасаваныя сталым людзям, спецыялістам, прадстаўнікам грамадскасці, зацікаўленым у паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей.
Мерапрыемствы Тыдня арганізаваныя як сябрамі кааліцыі, так і іншымі арганізацыямі і ўстановамі.