Пра праграму “Радасць зносін”, вольны час адзінокіх сталых людзей, вечарыны, праект “Тэатры” і многае іншае расказалі на Акадэміі Лідараў Залатога Веку прадстаўнікі грамадскага дабрачыннага габрэйскага аб’яднання “Хэсэд-Рахамім” Ала Глякава і Эла Кабакова.
Эла Кабакова расказала, што з’яўляецца валанцёркай у “Хэсэд-Рахамім” ужо даўна і мае пад сваёй апекай 70 чалавек.
Я тэлефаную ім, віншую з днямі нараджэння, хажу ў госці, – кажа Эла. – Таксама ў нас стварыўся праект “Кавярня на хаце”, – дадае валанцёрка. У межах гэтага праекта я наведваю 93-х гадовую жанчыну, якая не можа выходзіць на вуліцу. Мы разам з ёй размаўляем, п’ём гарбату, дзелімся гісторыямі свайго жыцця.
Ала Глякава расказала, што ў “Хэсэд-Рахамім” дзейнічае праект “Пераадоленне адзіноты” і што у межах гэтага праекта ёсць ініцыятыўная група “Радасць зносін”, якой яна кіруе.
“Мы дапамагаем падапечным не адчуваць сябе адзінокімі”, – кажа Ала.
Грамадская дабрачынная габрэйская арганізацыя “Хэсэд-Рахамім”з 1994 года працуе ў галіне аказання сацыяльнай, матэрыяльнай і іншай дапамогі стылым людзям і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама ў галіне арганізацыі культурна-асветніцкай дзейнасці, захавання гісторыі і традыцый яўрэйскага народа.