З’явіліся наступныя відэа з семінараў, якія праводзіла міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” падчас Тыдня годнага даўгалецця з 29 па 30 верасня.
Адно з відэа пра тое, як аказваць хуткую псіхалагічную дапамогу сталым людзям у стрэсавых і іншых крызісных сітуацыях.
Спікерам трэнінга была псіхолаг-псіхатэрапеўт Алена Яшчанка з Ізраіля.
Семінар у асноўным быў накіраваны для спецыялістаў з арганізацый, якія падтрымліваюць людзей ваеннага пакалення і былых вязняў нацыянал-сацыялізму.
Прэзентацыю з трэнінга можна спампаваць па спасылцы.
Наступны семінар праводзіла спецыяліст па ментальным здароўі з мінскай арганізацыі “Хэсэд Рахамім” Кацярына Сяргеева для спецыялістаў з кампаній, якія клапоцяцца пра людзей ваеннага пакалення і былых вязнях нацыянал-сацыялізму.
Яна распавядала пра тое, як ствараць псіхалагічна бяспечную прастору ў сям’і для сталага чалавека, калі знешняе асяроддзе да яго, здавалася б, настроена варожа.
Поўны запіс відэа з семінара глядзіце ніжэй.
Прэзентацыю з трэнінга можна спампаваць па спасылцы.
Семінары падчас Тыдня годнага даўгалецця былі арганізаваны міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” пры падтрымцы германскага федэральнага Фонду EVZ Foundation.
Таксама глядзіце: