Маем трэці выпуск Акадэміі Лідэраў Залатога Веку!

Навіны → 26 мая 2022

Сёлетнімі выпускнікамі Акадэміі сталі 25 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Усе яны займаюцца амаль штодзённай адукацыйнай, сацыяльнай і іншай працай у межах праектаў і праграм, скіраваных на задавальненне патрэбаў сталых людзей.

Маем трэці выпуск Акадэміі Лідэраў Залатога Веку!

На працягу пяці дзён удзельнікі Акадэміі знаёміліся з тым, як можна арганізаваць вывучэнне патрэбаў сталых людзей, а таксама распрацоўваць канцэпцыі праектаў і мерапрыемстваў, якія базуюцца на выяўленых патрэбах.

Маем трэці выпуск Акадэміі Лідэраў Залатога Веку!

Ужо ў чэрвені ў некалькіх гарадах краіны выпускнікі Акадэміі арганізуюць мерапрыемствы, у час якіх адбудуцца дыскусіі пра патрэбы мясцовых сталых жыхароў, а таксама пра тое, як можна паспрабаваць задаволіць рэалізацыю некаторых з гэтых патрэбаў нават уласнымі сіламі.

Маем трэці выпуск Акадэміі Лідэраў Залатога Веку!

Акадэмія Лідэраў Залатога Веку працавала сёлета 10-14 траўня ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).

Першая Акадэмія Лідэраў Залатога Веку працавала летам 2019 г. пад Слонімам. Пра тое, як тады праходзілі заняткі і хто браў у іх удзел – чытайце на нашым сайце.

Другая Акадэмія працавала ў жніўні 2021 г. Чытайце справаздачу пра яе працу тут.

Мэтай Акадэміі з’яўляецца ўмацаванне лідэрскага патэнцыяла актыўных сталых людзей у галіне планавання дзейнасці, вывучэння патрэбаў сталых людзей, умацавання партнёрскіх сувязяў паміж арганізацыямі і ініцыятывамі, якія працуюць на карысць сталых людзей.