Школа добрых справаў: як гэта працуе

Навіны → 20 снежня 2021

Для чаго і як сталыя людзі ў Гродна штогод ладзяць звыш дзясятка дабрачынных акцый? Сваім досведам валанцёрскай працы дзяліліся 5 снежня студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога веку”. Онлайн сустрэча прайшла ў межах праграмы абмену лепшымі практыкамі працы на карысць сталых людзей, арганізаванай кааліцыяй “За годнае даўгалецце”.

Школа добрых справаў працуе на базе гарадзенскага УЗВ ужо шмат гадоў.

Штогод у першым семестры студэнты плануюць, каму будуць дапамагаць на працягу навучальнага года, ствараюць працоўныя групы, якія каардынуюць гэтыя добрыя справы.

Пра тое, як усё гэта арганізавана, а таксама пра прыклады рэалізаваных акцый распавялі сябры Рады “Універсітэту Залатога Веку” Ларыса Кіркевіч, Тамара Гермасіменка, Уладзімір Рунге і Таццяна Таранка.

Глядзіце запіс сустрэчы.

Чытайце таксама:

Як працуе самакіраванне на базе навучальных пляцовак для сталых людзей

Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).