Удзельнікамі экскурсіі сталі людзі сталага ўзросту, якія карыстаюцца паслугамі Навагрудскага тэрытарыяльнага Цэнтра абслугоўвання насельніцтва.
Мерапрыемства праходзіла ў межах Тыдня годнага даўгалецця.
Экскурсію праводзіла старэйшы навуковы супрацоўнік Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук.
У час вандроўкі па горадзе экскурсанты даведаліся пра гісторыю горада ад самых пачаткаў і да сучаснасці, разам з экскурсаводам ўзнавілі гісторыю асобных будынкаў і вуліц.
Пасля экскурсіі яе ўдзельнікі завіталі ў музей, дзе абмеркавалі праблемы захавання гісторыі, архітэктуры і памяці для нашчадкаў.
Акрамя таго, Галіна Кавальчук распавяла аб важнасці вуснай гісторыі і яе фіксацыі, заахвоціла прыняць удзел у акцыі «Падары экспанат музею».
Тыдзень годнага даўгалецця будзе працягвацца да 4 кастрычніка.