Запрашаем у Школу адукатараў кааліцыі “За годнае даўгалецце”

Навіны → 9 сакавіка 2021

Калі вы займаецеся адукацыяй сталых людзей альбо плануеце паспрабаваць сябе ў гэтай сферы – запрашаем узяць удзел у нашай Школе! Удзел у занятках Школы дазволіць развіць важныя трэнерскія кампетэнцыі, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у гэтай сферы, натхніцца новымі ідэямі і распрацаваць канцэпцыю ўласнай навучальнай праграмы для сталых людзей.

Запрашаем у Школу адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Школа будзе працаваць 22-25 красавіка пад Мінскам.

Школа – гэта трэнінг для трэнераў, у межах якога вы навучыцеся планаваць свае адукацыйныя праграмы (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, канструяваць змест, абіраць метады працы і г.д.), павысіце ўзровень свайго трэнерскага майстэрства.

У першую чаргу мы запрашаем у Школу прадстаўнікоў арганізацый-сябраў кааліцыі, а таксама арганізацый з Бабруйска, Гродна, Кобрына і Мінска, але будзем радыя таксама цікавым заяўкам з іншых гарадоў!

Запрашаем у Школу адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Чаму будзем вучыцца?

– Якія асаблівасці сталых людзей трэба ўлічваць пры арганізацыі навучання, чаму тэмп мае значэнне і шмат чаго яшчэ, што зробіць навучанне камфортным для сталых людзей.

– Асноўным падыходам да канструявання навучальных праграм, таму, што такое мадэль Вэблера, Цыкл навучання праз досвед Колба і як іх пакласці ў аснову пры планаванні навучальных праграм для сталых людзей.

– Як сфармуляваць рэалістычныя мэты навучання, з якіх блокаў можа складацца праграма і ў якой паслядоўнасці выбудаваць гэтыя блокі, з якіх ключавых пяці элементаў складаюцца інтэрактыўныя заняткі, як абраць адэкватныя для працы са сталымі людзьмі метады, як арганізаваць навучальную прастору і як ацаніць вынікі асобных заняткаў і праграмы ў цэлым.

Мы будзем таксама трэніравацца не толькі планаваць, але і праводзіць заняткі, каб удасканаліць сваё трэнерскае майстэрства!

Чаму варта заяўляцца на ўдзел у Школе

Каб быць адным/адной з лепшых у сферы так запатрабаванай зараз адукацыі дарослых!

Мы забяспечым высокую якасць навучання. Заняткі будуць праводзіць эксперты з вялізным досведам працы, практыкі ў галіне навучання дарослых.

Мы забяспечым экспертную падтрымку пасля сканчэння Школы. Нашыя эксперты дапамогуць у распрацоўцы вашых праграм у час трэнінга і пасля яго сканчэння!

Навучанне – бясплатнае. А яшчэ яно будзе праходзіць у прыгожым месцы і ў камфортных умовах непадалёк ад Мінска.

Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 5 красавіка.

Нашыя трэнеры

Лана Руднік

Запрашаем у Школу адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Дырэктарка “Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).

Кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Узросту” (Гродна, Беларусь).
Магістр паліталогіі (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Вільнюс, Літва, 2008), выпускніца Вышэйшай Школы грамадскага кіравання (Беласток, Польшча, 2006).

У якасці трэнеркі-кансультанткі з 1998 г. працавала для многіх беларускіх і міжнародных арганізацый (ПРААН, Міжнародная арганізацыя па міграцыі (Беларусь, Туркменістан, Узбекістан), Counterpart Int. І інш.).

Спецыялізуецца на метадалогіі распрацоўкі адукацыйных праграм, аргразвіцці, кіраванні праектамі і сувязямі з грамадскасцю.

Стажыравалася і атрымлівала дадатковую адукацыю ў сферы адукацыі дарослых, менеджменту, лідэрства, грамадскага кіравання ў Германіі, Швецыі, ЗША, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне і шэрагу іншых краін.

Аўтарка і сааўтарка шэрагу кніг і дапаможнікаў па менеджменце, сацыяльнай анімацыі, арганізацыйнаму развіццю.

Васіль Пронь

Запрашаем у Школу адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Дырэктар трэнінгавага цэнтра “Квадратны апельсін”.

Выпускнік Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Універсітэта (факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі) і Акадэміі паслядымпломнай адукацыі (факультэт педагогікі і псіхалогіі).

Мае ў сваім арсенале больш за 400 трэнінгаў рознай тэматыкі як для бізнеса і некамерцыйных арганізацый, так і для людзей, зацікаўленых ва ўласным развіцці. 

З 2015 г. займаецца правядзеннем трэнінгаў для трэнераў. У гэтай ролі рыхтаваў трэнераў для праекта “Нябачны свет” (для сляпых і людзей з кепскім зрокам), “Школы адукатараў” Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы

Працаваў па замове такіх міжнародных арганізацый, як Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, DVV International, камерцыйных банкаў. Стажыраваўся і павышаў кваліфікацыю ў ЗША, Расіі, Польшчы, Латвіі, шэрагу іншых краін.

Аўтар цэлага шэрагу ўласных трэнерскіх праграм, якія паспяхова рэалізуюцца ў краіне ўжо шмат гадоў.

Хто арганізуе Школу?

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была створаная ў канцы 2018 г. 

Місіяй кааліцыі з’яўляецца стварэнне грамадства роўных магчымасцяў для ўсіх пакаленняў.

У склад кааліцыі ўваходзяць больш за 10 беларускіх арганізацый і экспертаў. 

Кааліцыя з’яўляецца арганізатаркай такіх буйных мерапрыемстваў, як “Акадэмія Лідэраў Залатога Веку” (2019), Міжнародны форум “Годнае даўгалецце: розныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” (2019), “Тыдня годнага даўгалецця” (2020).

Запрашаем у Школу адукатараў кааліцыі "За годнае даўгалецце"

Школа адукатараў (Трэнінг для трэнераў) праводзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).

Дадатковая інфармацыя

Калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з удзелам у Школе – калі ласка, тэлефануйце і пішыце нам!

Тэлефон: +375297760422 (Ірына Белая, каардынатарка праекта)

E-mail: coalition.aging@gmail.com