Акадэмія Лідэраў Залатога Веку: адчыняем новыя далягляды!

Навіны → 30 жніўня 2021

Новыя адукацыйныя праекты для сталых людзей, новыя кампетэнцыі ў галіне лідэрства, працы ў камандзе, камунікацыі, новыя знаёмствы і ўражанні – з такімі набыткамі вяртаюцца дадому выпускнікі Акадэміі, якая працавала ў жніўні ў межах праекта кааліцыі “За годнае даўгалецце”.

Акадэмія Лідэраў Залатога Веку: адчыняем новыя далягляды!

Удзел у навучанні, якое праходзіла 23-26 жніўня пад Мінскам, бралі актывісты універсітэтаў залатога/трэцяга веку з Гродна, Кобрына, Бабруйска і Мінска, клубаў ды іншых супольнасцяў сталых людзей з іншых гарадоў.

Канцэпцыя сёлетняй Акадэміі будавалася на падыходзе “Я – Мы – Справа”.

Гэты падыход прадугледжвае імкненне да балансу паміж персанальнымі інтарэсамі, інтарэсамі групаў, да якіх мы прыналежым, а таксама тых важных справаў, якімі мы займаемся разам са сваімі паплечнікамі.

У час заняткаў Акадэміі хапала часу і для развагаў пра свае планы, прыярытэты, жыццёвыя каштоўнасці, і для дыскусій пра тое, як больш эфектыўна працаваць у камандзе, і для планавання тых справаў, якія могуць умацаваць супольнасці сталых людзей, стварыць дадатковыя магчымасці для задавальнення іх патрэбаў.

Акадэмія Лідэраў Залатога Веку: адчыняем новыя далягляды!

Галоўнымі вынікамі навучання сталі чатыры праекты, распрацаваныя ўдзельнікамі Акадэміі для людзей 55+:

– Восеньскі вольны кірмаш

– Жывая бібліятэка

– Студыя кіна-відэа-фотамантажу

– Клуб “Мои года – мое богатство”.

Выпускнікі Акадэміі спадзяюцца рэалізаваць гэтыя праекты, як толькі палепшыцца эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне.

Разынкай Акадэміі былі таксама інтэграцыйныя вечары, у час якіх можна было не толькі распавесці пра сваю дзейнасць, але і паказаць свае таленты.

Акадэмія Лідэраў Залатога Веку: адчыняем новыя далягляды!

Акадэмія Лідэраў Залатога Веку працавала сёлета ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).

А вось што пішуць пра свой удзел у Акадэміі яе выпускніцы:

Акадэмія Лідэраў Залатога Веку: адчыняем новыя далягляды!
Акадэмія Лідэраў Залатога Веку: адчыняем новыя далягляды!

Першая Акадэмія Лідэраў Залатога Веку працавала летам 2019 г. пад Слонімам.

Пра тое, як тады праходзілі заняткі і хто браў у іх удзел – чытайце на нашым сайце.