Чаму нашаму мозгу жыццёва неабходныя новыя складаныя задачы, што можа дапамагчы пазбегнуць дэменцыі альбо запаволіць яе, як палепшыць кагнітыўныя здольнасці свайго мозгу пасля перанесенага COVID-19 – пра ўсё гэта ішла гаворка ў час заключнай у гэтым годзе сустрэчы па абмене лепшымі практыкамі працы на карысць сталых людзей.
Вядучая сустрэчы – Алена Гадалава, ужо даўно і паспяхова практыкуе правядзенне нейракагнітыўных трэнінгаў для розных людзей.
У час онлайн сустрэчы яна не толькі распавяла пра тое, у чым карысць такіх трэнінгаў, але і прадэманстравала простыя практыкаванні, якія трэніруюць наш мозг.
Глядзіце запіс сустрэчы і трэніруйцеся!
Чытайце таксама:
Як працуе самакіраванне на базе навучальных пляцовак для сталых людзей
Школа добрых справаў: як гэта працуе
Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ).
Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).