Бабуліны казкі: праект, які злучае пакаленні

Навіны → 23 снежня 2021

Пра тое, як у Мінскім Універсітэце трэцягя веку з’явіўся гэты ўнікальны праект, як выглядае яго “унутраная кухня” – пра ўсё гэта ў межах праграмы абмену досведам лепшымі практыкамі працы на карысць сталых людзей распавяла 17 снежня Аксана Барысевіч.

Аксана кіруе валанцёрскім Цэнтрам УТВ. Менавіта валанцёры гэтага цэнтра разам з партнёрамі прыдумалі і рэалізавалі праект для дзяцей рознага ўзросту, у межах якога сталыя і маладыя людзі запісвалі б і чыталі казкі.

Глядзіце запіс сустрэчы і натхняйцеся тым, як ствараюцца “Бабуліны казкі“!

Чытайце таксама:

Як працуе самакіраванне на базе навучальных пляцовак для сталых людзей

Школа добрых справаў: як гэта працуе

Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).