Калядныя вечарыны, Гуканне вясны, вандроўкі па родным краі – глядзіце, якім разнастайным можна зрабіць жыццё ў сталым веку

Навіны → 22 снежня 2021

Студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” падзяліліся 12 снежня сваім досведам арганізацыі культурных мерапрыемстваў. Сустрэча прайшла ў межах праграмы абмену лепшымі практыкамі працы на карысць сталых людзей.

Ва “Універсітэце Залатога Веку” ужо даўно склалася сістэма традыцыйных культурных мерапрыемстваў, удзел у якіх бяруць як студэнты праграмы, так і запрошаныя госці.

У час сустрэчы сябры Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч, Ларыса Ганчар, Валеры Дзянісевіч, Ала Дзянісенка, Уладзімір Рунге распавялі пра тое, як абдываюцца адкрыццё і закрыццё навучальнага года, віншаванні юбіляраў, Калядныя вечарыны, Гуканне вясны, а таксама краязнаўчыя вандроўкі.

Глядзіце запіс сустрэчы і натхняйцеся!

Чытайце таксама:

Як працуе самакіраванне на базе навучальных пляцовак для сталых людзей

Школа добрых справаў: як гэта працуе

Праграма абмену досведам ладзіцца ў межах праекта, які здзяйсняецца міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” (Мінск) у партнёрстве з шэрагам іншых сябраў кааліцыі пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). 

Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).